Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лютага 2021, 14:07

Прадбяспека і нарошчванне экспарту - вызначаны напрамкі развіцця аграрнага бізнесу

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў Дзяржаўную праграму "Аграрны бізнес" на 2021-2025 гады. Гэта прадугледжана пастановай нумар 59 ад 1 лютага 2021 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Мэты праграмы - павышэнне канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання, нарошчванне экспартнага патэнцыялу, развіццё экалагічна бяспечнай сельскай гаспадаркі, арыентаванай на ўмацаванне харчовай бяспекі краіны, забеспячэнне паўнацэннага харчавання і здаровага ладу жыцця насельніцтва.

У яе ўключана 9 падпраграм, прысвечаных раслінаводству, насенняводству, жывёлагадоўлі і племянной справе, рыбагаспадарчай дзейнасці, меліярацыі, інжынерным проціпаводкавым мерапрыемствам для аховы сельгасзямель, забеспячэнню агульных умоў функцыянавання АПК і падтрымцы малых форм гаспадарання.

За пяцігодку плануецца павысіць эфектыўнасць вытворчасці сельгаспрадукцыі за кошт укаранення рэсурсазберагальных тэхналогій, якія забяспечваюць скарачэнне матэрыяльных і працоўных затрат, зніжэння сабекошту, паляпшэння якасці прадукцыі для падтрымання яе канкурэнтаздольнасці на ўнутраным і знешнім рынках. У планах таксама ўмацаванне сыравіннай базы аграпрамысловай вытворчасці, мадэрнізацыя дзеючых і развіццё новых канкурэнтаздольных вытворчасцей, лічбавізацыя галін і падгалін АПК, развіццё селекцыі і генетыкі для патрэб устойлівай сельскай гаспадаркі. Дзяржпраграма накіравана таксама на захаванне, аднаўленне і павышэнне ўрадлівасці, рацыянальнае выкарыстанне сельгасзямель і стварэнне спрыяльных умоў для развіцця прадпрымальніцтва ў сельскай гаспадарцы.

Пры ўмове дасягнення мэтавых аб'ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі і спрыяльнай цэнавай кан'юнктуры прагназуецца павелічэнне экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў 2025 годзе на 21,3 працэнта да 2020 года (да $7 млрд). Таксама чакаецца, што рэалізацыя мерапрыемстваў дзяржпраграмы дасць магчымасць да канца 2025 года забяспечыць рэнтабельнасць продажаў у сельскай гаспадарцы на ўзроўні не меншым за 10 працэнтаў.

На фінансаванне мерапрыемстваў плануецца накіраваць больш як Br284 млрд.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі