Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 чэрвеня 2018, 15:01

Праблему з пастаўкамі беларускай малочкі ў Расію плануецца вырашыць да канца тыдня - Русы

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблему з пастаўкамі беларускай малочкі ў Расію плануецца вырашыць да канца тыдня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы ў час наведвання міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2018", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што каменціраваць рашэнне Рассельгаснагляду - працаваць трэба. Мы дамовіліся з новым кіраўніцтвам (Мінсельгаса Расіі. - Заўвага БЕЛТА), з Аляксеем Гардзеевым мы 8 чэрвеня сустракаемся, а заўтра міністры адпрацоўваюць усе пытанні. Выбудуем нармальную сістэму ўзаемадзеяння, як і было. Нейкія пытанні заўсёды будуць заставацца, але яны павінны здымацца, у нас ёсць для гэтага спецыяльныя службы. Думаю, здымем праблемныя пытанні літаральна да канца тыдня", - сказаў Міхаіл Русы.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд аб'явіў, што з 6 чэрвеня ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўку некаторых відаў беларускай малочнай прадукцыі ў тары больш за 2,5 л.

Міхаіл Русы не выключае, што спрэчныя пытанні паміж краінамі будуць узнікаць і далей. "Пытанні заўсёды будуць, нельга адкідаць і чалавечы фактар: калі нехта не так запоўніць сертыфікат, не тую літару паставіць, то гэты чалавек павінен быць прыцягнуты да адказнасці, але гэта не сведчыць аб тым, што гэта няякасная прадукцыя. Я разумею, што Расія цяпер хоча навесці парадак з шэрым імпартам, фальсіфікацыяй - і гэта правільна, але мы павінны разам працаваць у гэтым напрамку", - упэўнены віцэ-прэм'ер.

Ён адзначыў, што на канструктыўнае ўзаемадзеянне нацэлена і падпісанне прагнозных балансаў. "Расія ўзгадніла нам балансы, пацвердзіла па малаку 103 працэнты да мінулага года, мы распісалі, колькі, як і што будзем пастаўляць. А цяпер проста павінны працаваць", - дадаў Міхаіл Русы.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2018" адкрылася 5 чэрвеня ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Глобус Парк" у аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна. Удзел у выстаўцы прымаюць 536 кампаній з 28 краін, сярод якіх Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Польшча, Расія, ЗША, Украіна, Фінляндыя. Калектыўныя экспазіцыі прэзентавалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз і іншыя міністэрствы і ведамствы. Асобнымі экспазіцыямі прадстаўлены прадпрыемствы Чэхіі, Індыі, Пакістана.

Акрамя "Белагра-2018" у час Беларускага аграпрамысловага тыдня з 5 па 10 чэрвеня ў Мінскім раёне праходзяць міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Белферма", "Белпрадукт", "Прадмаш. Холад. Упак".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі