Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 лістапада 2019, 11:33

Попыт на разлікі ў нацвалютах паміж краінамі ЕАЭС расце - Бельянінаў

29 лістапада, Масква /Кар. БЕЛТА/. Попыт на разлікі ў нацыянальных валютах паміж краінамі ЕАЭС праз клірынгавую сістэму Еўразійскага банка развіцця расце. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў, адкрываючы сёння XIV Міжнародную канферэнцыю "Еўразійская эканамічная інтэграцыя", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прапануем краінам-акцыянерам і іншым краінам гэту паслугу (разлікова-клірынгавае абслугоўванне ў нацыянальных валютах. - Заўвага БЕЛТА), і гэта знаходзіць жывы водгук, - адзначыў Андрэй Бельянінаў. - Гэтыя разлікі пайшлі".

"Эксперты нас запэўнівалі - не трэба навязваць разлікі ў нацыянальных валютах, бізнес сам вызначыцца, якія разлікі выбраць, але 2019 год прайшоў пад лозунгам разлікаў у нацвалютах", - звярнуў увагу кіраўнік ЕАБР.

Еўразійскі банк развіцця - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года з мэтай садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў-удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі