Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Полацктранснафта Дружба" плануе поўнасцю ачысціць ветку Унеча-Полацк 2 ад бруднай нафты да 25 ліпеня

Эканоміка 19.07.2019 | 16:20
Фота ААТ "Полацктранснафта Дружба"
Фота ААТ "Полацктранснафта Дружба"

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Полацктранснафта Дружба" плануе поўнасцю ачысціць нафтаправод Унеча-Полацк 2 ад бруднай расійскай нафты да 25 ліпеня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар ААТ "Полацктранснафта Дружба" Васіль Дробатаў.

"Працэс ачысткі нафтаправода Унеча-Полацк 2 прадаўжаецца, работа ідзе па ўзгодненай з расійскім бокам дарожнай карце. Чакаецца, што да 25 ліпеня завершым ачыстку для пастаўкі на "Нафтан" якаснай нафты", - сказаў Васіль Дробатаў.

Па трубаправодзе Унеча-Полацк 1 чыстая нафта пачала паступаць на "Нафтан" у пачатку ліпеня. Брудная нафта з гэтай веткі выцеснена рэверсам па нафтаправодзе Сургут-Полацк у Расію.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце перасягала ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты. Чыстая нафта паступіла на граніцу Беларусі па нафтаправодзе "Дружба" 2 мая, Мазырскі НПЗ пачаў яе перапрацоўку з 6 мая.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).