30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пленарнае пасяджэнне I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана пройдзе сёння ў Мінску. Яно будзе прысвечана супрацоўніцтву рэгіёнаў як ключавому фактару развіцця міждзяржаўных адносін, паведамляе БЕЛТА.
Чакаецца, што сёння на пляцоўках форуму будзе падпісаны пакет міжрэгіянальных пагадненняў аб супрацоўніцтве, а таксама камерцыйныя кантракты.
Форум стартаваў напярэдадні з правядзення тэматычных секцый: па пытаннях прамысловай кааперацыі, аграпрамысловага комплексу, а таксама ўзаемадзеяння ў гуманітарнай, інфармацыйна-камунікацыйнай і навуковай сферах.
У дні форуму ў беларускай сталіцы працуе выстаўка-кірмаш узбекскіх тавараў. Акрамя таго, 29 ліпеня ў Мінску адкрылі помнік-бюст узбекскаму паэту Алішэру Наваі.
Удзел у мерапрыемстве прымаюць прадстаўнікі рэгіёнаў, міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі, дзелавыя колы дзвюх краін. Дэлегацыю Узбекістана ўзначаліў першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Садык Сафаеў. З узбекскага боку прадстаўлены Андыжанская, Бухарская, Джызакская, Наманганская, Самаркандская, Харэзмская, Ферганская і Ташкенцкая вобласці.
Форум прымеркаваны да афіцыйнага візіту ў Беларусь прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.-0-