Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2020, 11:31

Плацежную сістэму БЕЛКАРТ далучаць да Банкаўскага працэсінгавага цэнтра

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗАТ "Плацежная сістэма БЕЛКАРТ" далучаць да Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. Такая інфармацыя размешчана на Адзіным партале фінансавага рынку, паведамляе БЕЛТА.

Адпаведнае рашэнне аб рэарганізацыі было прынята пазачарговымі сходамі акцыянераў Банкаўскага працэсінгавага цэнтра і плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.

Пры рэарганізацыі акцыі ЗАТ "Плацежная сістэма БЕЛКАРТ" абменьваюцца на звычайныя акцыі БПЦ, якія будуць выпушчаны дадаткова. Яны размяркоўваюцца сярод акцыянераў Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, па дзве акцыі атрымаюць Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр - спецыялізаваны цэнтр па інфармацыйна-тэхналагічным забеспячэнні безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем картак.

Плацежная сістэма БЕЛКАРТ створана ў 1994 годзе. Паводле даных на сайце сістэмы на 1 красавіка, у абарачэнні знаходзіцца больш за 4,95 млн картак БЕЛКАРТ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі