Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 ліпеня 2016, 09:20

Плацельшчыкі ПДВ стварылі з пачатку месяца больш за 10 тыс. электронных рахункаў-фактур

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плацельшчыкі ПДВ стварылі больш за 10 тыс. электронных рахункаў-фактур з пачатку месяца, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі" (аператар beCloud).

"З 1 ліпеня ў Беларусі пачала працаваць аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма "Улік рахункаў-фактур", карыстальнікамі якой з пачатку месяца паспелі ўжо стаць больш як 5 тыс. кампаній рознай формы ўласнасці, раней у тэставым рэжыме функцыянаваў АІС "Улік рахункаў фактур" змаглі апрабаваць каля 20 тыс. плацельшчыкаў. На працягу першых трох дзён работы карыстальнікамі партала www.vat.gov.by было створана больш за 10 тыс. рахункаў-фактур", - растлумачылі ў beCloud.

У прэс-службе таксама расказалі, што кантактны цэнтр праекта прыняў больш за 5 тыс. званкоў. "Зваротную сувязь ужо атрымалі больш як 2,8 тыс. плацельшчыкаў з Мінска і Мінскага рэгіёна, наступнымі па актыўнасці сталі карыстальнікі з Магілёва і Гродна. Нагадаем, неабходную інфармацыю аб рабоце АІС "Улік рахункаў-фактур" можна атрымаць па кароткім нумары 110 і па гарадскім нумары 8 (017) 287-11-10", - адзначылі спецыялісты кампаніі.

Акрамя таго, распрацоўшчыкамі праекта былі падрыхтаваны пакрокавыя відэаінструкцыі з падрабязнай інфармацыяй аб усіх ключавых этапах работы карыстальніка на партале. Відэаролікі размешчаны ў раздзеле "Інструкцыі", колькасць праглядаў відэаінструкцый перасягнула ўжо 61 тыс. і прадаўжае павялічвацца.

"Інфармацыйная сістэма распрацавана ў выглядзе адзінага партала з максімальна зручным карыстальніцкім інтэрфейсам і размешчана па адрасе www.vat.gov.by. Плацельшчык рэгіструецца ў асабістым кабінеце і можа зверыць дакументацыю, правесці разлікі, выявіць памылкі ў запаўненні абавязковых форм уліку ПДВ. Для зручнасці карыстальнікаў партал, як і кантактны цэнтр, даступны кругласутачна ў выхадныя і святочныя дні", - растлумачыў кіраўнік праекта АІС "Улік электронных рахункаў-фактур" СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі" (аператар beCloud) Антон Кунцэвіч.

У прэс-службе падкрэслілі, што праект, запушчаны кампаніяй beCloud і Міністэрствам па падатках і зборах, дасць магчымасць беларускім плацельшчыкам спрасціць працэс выстаўлення і атрымання падатковых рахункаў-фактур у электронным выглядзе. Новаўвядзенне закране больш за 130 тыс. плацельшчыкаў ПДВ.

"Рахункі-фактуры па ПДВ выкарыстоўваюць у больш як 80 краінах свету. Пры гэтым электронны дакументаабарот пры спагнанні ПДВ з выкарыстаннем электронных рахункаў-фактур выкарыстоўваецца ў краінах Еўрапейскага саюза з 2009 года, Азербайджане - з 2010 года, Расіі - з 2012 года, Казахстане - з ліпеня 2014 года. Рэкамендацыі аб тэрмінах прадастаўлення справаздачных дакументаў у нашай краіне, а таксама па методыцы афармлення плацельшчыкі змогуць атрымаць, звярнуўшыся ў дзяржаўную падатковую інспекцыю па месцы рэгістрацыі юрыдычнай асобы", - паведамілі ў beCloud.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі