Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Плата за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў у Беларусі можа быць зніжана

Эканоміка 24.05.2019 | 15:43
Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі можа быць зніжана плата за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў. Адпаведны праект пастановы Саўміна "Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2008 года нумар 462", якой рэгулююцца адносіны ў галіне выкарыстання і аховы зямель, вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Праект дакумента ўстанаўлівае новую шкалу каэфіцыентаў да кадастравай вартасці зямельных участкаў для вызначэння платы за права заключэння дагавораў арэнды ўчасткаў, што прадастаўляюцца без правядзення аўкцыёна на права заключэння такіх дагавораў.

Цяпер каэфіцыенты да кадастравага кошту для разліку платы размяркоўваюцца ад 0,032 для 1 года арэнды да 0,5 для 99 гадоў арэнды такім чынам, што з павелічэннем тэрміну арэнды крок паміж каэфіцыентамі скарачаецца. Інакш кажучы, чым меншы тэрмін арэнды ўчастка, тым уносіцца большая плата ў разліку на адзін год арэнды. Праект пастановы ўстанаўлівае максімальны памер каэфіцыента 0,25 для тэрміну арэнды ўчастка ў 99 гадоў і раўнамерны (лінейны) крок паміж сумежнымі каэфіцыентамі на ўсім працягу шкалы. Такім чынам, у цэлым памер платы змяншаецца ў два разы і ў разліку на адзін год арэнды будзе аднолькавы (0,0025 ад кадастравага кошту) незалежна ад тэрміну арэнды.

Чакаецца, што прыняцце пастановы дасць магчымасць зменшыць плату, што спаганяецца за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў, прадастаўляемых без правядзення аўкцыёну, а таксама пачатковую цану права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў у выпадку іх прадастаўлення па выніках правядзення аўкцыёну. Гэта будзе садзейнічаць павышэнню прывабнасці прадметаў аўкцыёнаў і актыўнасці іх патэнцыяльных удзельнікаў, а таксама заключэнню дагавораў на працяглы тэрмін.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме па 1 чэрвеня.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.