Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 студзеня 2021, 14:57

Пяць мадэлей трактароў МТЗ прайшлі сертыфікацыю ЕС

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць мадэлей трактароў МТЗ прайшлі сертыфікацыйныя выпрабаванні для выхаду на рынак Еўрапейскага саюза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Размова ідзе пра трактары BELARUS-952.7, 923.7, 1025.7, 1220.7 і 1221.7 з рухавікамі Caterpillar.

"Сертыфікацыйныя выпрабаванні мы паспяхова прайшлі ў мінулым годзе. У бліжэйшы час атрымаем адпаведныя дакументы", - расказаў генеральны канструктар ААТ "МТЗ" Андрэй Стасілевіч.

У маі на завод павінны прыбыць 100 рухавікоў Caterpillar, якія адпавядаюць еўрапейскім экалагічным патрабаванням Stage 5. У чэрвені будзе сабрана першая партыя трактароў для пастаўкі на еўрапейскі рынак. Серыйную вытворчасць плануецца пачаць у IV квартале 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі