Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 верасня 2020, 09:42

Пілотны праект па маркіроўцы ювелірных вырабаў у Беларусі прадоўжаны на два гады

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пілотны праект па маркіроўцы ювелірных вырабаў у Беларусі прадоўжылі да 31 жніўня 2022 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 510 ад 28 жніўня 2020 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Праект стартаваў 1 верасня 2019 года і павінен быў завяршыцца 31 жніўня бягучага года, але цяпер тэрмін яго рэалізацыі прадоўжаны на два гады.

Пілотны праект рэалізуецца на добраахвотнай аснове. Маркіроўка складаецца са знака абароны і кода ідэнтыфікацыі. Рэалізацыя праекта забяспечваецца міністэрствамі фінансаў, па падатках і зборах, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сувязі і інфарматызацыі і Дзяржаўным мытным камітэтам.

Выдавецтва "Белбланкавыд" з'яўляецца аператарам аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы маркіроўкі ювелірных вырабаў Беларусі (АІС).

Па выніках пілотнага праекта будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці ўвядзення на тэрыторыі Беларусі абавязковай маркіроўкі ювелірных вырабаў.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі