Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 верасня 2022, 13:04

Пілотны праект па маркіроўцы ювелірных вырабаў у Беларусі прадоўжаны на два гады

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пілотны праект па маркіроўцы ювелірных вырабаў у Беларусі прадоўжылі да 31 жніўня 2024 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 586 ад 2 верасня 2022 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Праект стартаваў 1 верасня 2019 года і павінен быў завяршыцца 31 жніўня 2020-га. Але тэрмін яго рэалізацыі прадоўжылі на два гады, а цяпер яшчэ на два.

Пілотны праект рэалізуецца на добраахвотнай аснове. Маркіроўка складаецца са знака абароны і кода ідэнтыфікацыі. Рэалізацыя праекта забяспечваецца міністэрствамі фінансаў, па падатках і зборах, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сувязі і інфарматызацыі і Дзяржаўным мытным камітэтам.

Выдавецтва "Белбланкавыд" з'яўляецца аператарам аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы маркіроўкі ювелірных вырабаў Беларусі (АІС).

Па выніках пілотнага пректа будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці ўвядзення на тэрыторыі Беларусі абавязковай маркіроўкі ювелірных вырабаў.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі