Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 верасня 2022, 15:25

Пілотны праект па гандлі ювелірнымі вырабамі ў інтэрнэт-магазінах плануюць прадоўжыць на два гады

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пілотны праект па гандлі ювелірнымі вырабамі ў інтэрнэт-магазінах плануюць прадоўжыць на два гады, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.

Указам ад 1 лютага 2021 года нумар 36 для юрыдычных асоб і ІП было ўстаноўлена права ў перыяд з 12 красавіка 2021 года па 31 жніўня 2022-га ажыццяўляць інтэрнэт-гандаль ювелірнымі вырабамі з каштоўных металаў і каштоўных камянёў па-за аб'ектамі рознічнага гандлю. Але было неабходна выконваць некаторыя ўмовы: мець спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на такую дзейнасць і гандляваць толькі ювелірнымі вырабамі, зробленымі ў Беларусі і маркіраванымі кодамі ідэнтыфікацыі.

Міністэрствам фінансаў пакетным прынцыпам падрыхтаваны праекты нарматыўных прававых актаў, якія прадугледжваюць прадаўжэнне (з 1 верасня 2022 года на два гады) тэрміну рэалізацыі пілотнага праекта і, адпаведна, перыяду ажыццяўлення інтэрнэт-гандлю ювелірнымі вырабамі.

"У сувязі з гэтым з 1 верасня 2022 года і да ўступлення ў сілу названых нарматыўных прававых актаў просім забяспечыць рознічны гандаль ювелірнымі вырабамі ў аб'ектах, пазначаных у ліцэнзіях", - дадалі ў Мінфіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі