Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 верасня 2021, 16:52

Петрышэнка: заходнія санкцыі тармозяць знешні гандаль усёй СНД

24 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Заходнія санкцыі тармозяць знешні гандаль усёй СНД. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка, каменціруючы вынікі праведзенага сёння ў Маскве пад яго старшынствам пасяджэння Эканамічнага савета СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы падрабязна абмеркавалі пытанне тых санкцыйных аспектаў, якія ёсць адносна краін СНД з боку калектыўнага Захаду, - сказаў Ігар Петрышэнка. - Вызначылі, што сапраўды ёсць (нягледзячы на тое, што тавараабарот у рамках Садружнасці вырас па выніках бягучага перыяду больш як на 25 працэнтаў) мультыплікатыўны эфект ад санкцыйных неабгрунтаваных мер, якія прымае калектыўны Захад, ён сапраўды ў пэўнай меры прытармажвае тыя аспекты, што звязаны ў тым ліку і са знешнім гандлем краін Садружнасці".

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што на пасяджэнні тэма санкцыйнага націску з боку Захаду была актуалізавана беларускім бокам. "Мы заклікалі нашых партнёраў па Садружнасці яшчэ актыўней рэалізоўваць тыя меры, аб якіх мы дамаўляліся, здымаючы і зніжаючы магчымыя бар'еры на шляху перамяшчэння тавараў", - падкрэсліў ён.

Адказваючы на пытанне, ці рыхтуецца нейкі калектыўны адказ з боку СНД на заходнія санкцыі, Ігар Петрышэнка заявіў: "Пакуль мы ў стадыі актывізацыі нашага ўзаемадзеяння, проціпастаўлення гэтаму санкцыйнаму націску нашага інтэграцыйнага парадку дня. Можа, на наступных этапах мы падыдзем да таго, што нам неабходна будзе больш зладжана і эфектыўна рэагаваць у тым ліку і на гэтыя выклікі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі