Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 сакавіка 2023, 14:33

Петрышэнка: нягледзячы на беспрэцэдэнтныя выклікі, СНД захавала пазітыўныя тэндэнцыі ў супрацоўніцтве

17 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Нягледзячы на беспрэцэдэнтныя знешнія выклікі і пагрозы, у 2022 годзе СНД захавала пазітыўныя тэндэнцыі па ўсіх напрамках шматбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка 17 сакавіка ў Маскве на пасяджэнні Эканамічнага савета СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на скарачэнне аб'ёмаў ВУП па выніках года, беларуская эканоміка змагла справіцца з санкцыйным націскам з боку калектыўнага Захаду, і са жніўня 2022 года вярнулася на ўстойлівую траекторыю росту, - падкрэсліў Ігар Петрышэнка. - На гэтым фоне намі праводзіцца мэтанакіраваная работа па пераарыентацыі экспарту ў дружалюбныя краіны. Па выніках 2022 года вартасны аб'ём гандлю таварамі і паслугамі Беларусі з краінамі СНД у параўнні з 2021 годам павялічыўся на 2 працэнты. Доля краін СНД у знешнім гандлі Беларусі ўзрасла на 4 працэнты да 64,9 працэнта".

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, гэтыя паказчыкі дасягнуты ў многім у выніку прынятых урадамі краін СНД аператыўных і ўзгодненых мер, а таксама дзякуючы мэтанакіраваным намаганням Выканкама СНД. "Адчувальны імпульс гэтай рабоце надала дзейнасць створанай па ініцыятыве Беларусі год таму рабочай групы для маніторынгу эканамічнай сітуацыі ў нашых краінах", - заявіў Ігар Петрышэнка.

Ён канстатаваў, што адным з рэальных вынікаў работы гэтай камісіі стала зацвярджэнне пераліку сумесных мер рэагавання на існуючыя праблемы і ўзгадненне пераліку макраэканамічных паказчыкаў для аператыўнага маніторынгу і аналізу эканамічнай сітуацыі ў краінах СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі