10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка сустрэўся з членам Калегіі (міністрам) па энергетыцы і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі Арзыбекам Кажошавым для абмеркавання актуальных напрамкаў развіцця супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Асноўныя напрамкі развіцця ў гэтай галіне на бліжэйшыя гады павінны быць даўзгоднены ў хуткім часе. Мы павінны развіваць усе нашы віды транспарту", - сказаў ён.
"Актыўна ўзаемадзейнічаем мы і ў сферы энергетыкі, мы істотна рушылі наперад. У прыватнасці прынялі шэраг дакументаў для фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку. Моманты, якія засталіся, мы ўзгоднім і будзем разам іх рэалізоўваць", - дадаў намеснік прэм'ер-міністра.
Таксама паводле слоў Ігара Петрышэнкі, пры стварэнні іншых агульных рынкаў (газавага, нафты і нафтапрадуктаў), неабходна абапірацца на пункты дагавора аб фарміраванні ЕАЭС і шукаць розныя падыходы да іх рэалізацыі. "Паляпшаць мы можам, але не павінны адыходзіць ад асноўных падыходаў, - падкрэсліў ён. - На маючым адбыцца пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі мы павінны падрабязна абмеркаваць усе пытанні і праінфармаваць кіраўнікоў нашых урадаў".
Ігар Петрышэнка нагадаў, што цяпер у Беларусі праходзіць форум "Беларускі транспартны тыдзень", у рамках якога адбываецца актыўнае знаёмства жыхароў і гасцей краіны з транспартнай галіной. На мерапрыемстве таксама наглядна можна ўбачыць узаемадзеянне Беларусі з іншымі краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Віцэ-прэм'ер упэўнены: людзі павінны дакладна ведаць і разумець, што транспартная галіна ў ЕАЭС забяспечвае патрэбнасці эканомік і саміх грамадзян.
Таксама паводле слоў Ігара Петрышэнкі, пры стварэнні іншых агульных рынкаў (газавага, нафты і нафтапрадуктаў), неабходна абапірацца на пункты дагавора аб фарміраванні ЕАЭС і шукаць розныя падыходы да іх рэалізацыі. "Паляпшаць мы можам, але не павінны адыходзіць ад асноўных падыходаў, - падкрэсліў ён. - На маючым адбыцца пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі мы павінны падрабязна абмеркаваць усе пытанні і праінфармаваць кіраўнікоў нашых урадаў".
Арзыбек Кажошаў у сваю чаргу падзякаваў беларускаму боку за гасціннасць і высока ацаніў выстаўку на форуме "Беларускі транспартны тыдзень - 2024", дзе прысутнічаў асабіста.-0-
Фота Сяргея Шэлега