ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2023, 12:49

Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Індыі абмеркавалі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу

Фота з архіва
Фота з архіва

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр маркетынгу сумесна з агенцтвам Global India Business Forum правёў відэаканферэнцыю, прысвечаную перспектывам супрацоўніцтва Беларусі і Індыі ў навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і інфармацыйна-тэхналагічнай галінах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе цэнтра.

У ходзе мерапрыемства Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадставіла найноўшыя распрацоўкі, у тым ліку для аховы здароўя, ачысткі вады і сельскай гаспадаркі. Акрамя таго, у ДНВА "Хімічны сінтэз і біятэхналогіі" абазначылі магчымасць вытворчасці біяпрэпаратаў для аховы раслін і аднаўлення ўрадлівасці глеб з улікам патрабаванняў індыйскага рынку.

Дасягненнямі ў ІТ-галіне падзяліўся Парк высокіх тэхналогій. Міністэрства адукацыі расказала аб магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі ў Беларусі для абітурыентаў з Індыі, а таксама іншых перспектыўных фраматах узаемадзеяння. Прадстаўнік Свабоднай эканамічнай зоны "Брэст" расказаў аб прэферэнцыях, якія прадастаўляюцца яе рэзідэнтам.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу пацвердзіў гатоўнасць аказваць падтрымку ў развіцці кантактаў паміж дзелавымі коламі абедзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі