Фота з архіва
16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працэдуру акрэдытацыі на Беларускай універсальнай таварнай біржы паспяхова прайшлі тры кампаніі з Кеніі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.
Да гэтага часу рэзідэнты гэтай краіны ў біржавых таргах не ўдзельнічалі. Мяркуецца, што праз БУТБ у краіны Усходняй Афрыкі будзе экспартавацца мяса-малочная прадукцыя і іншыя прадукты харчавання айчыннай вытворчасці, у той час як на беларускі рынак будуць арганізаваны пастаўкі кенійскай кавы, агародніны і фруктаў.
Выхад суб'ектаў гаспадарання Кеніі на беларускую электронную платформу з'яўляецца практычным вынікам біржавога семінара для прадстаўнікоў мясцовых дзелавых колаў, які адбыўся ў красавіку 2024 года ў Найробі. У ходзе мерапрыемства, арганізаванага пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Кеніі і Кенійскай гандлёва-прамысловай палаты, былі абмеркаваны магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва БУТБ з кенійскім бізнесам у мэтах павелічэння ўзаемнага тавараабароту. У якасці прыярытэтнага напрамку была вызначана сфера сельскай гаспадаркі, дзе, на думку бакоў, інтарэсы Беларусі і Кеніі поўнасцю супадаюць.
"Пачынаць біржавы гандаль з новай краінай мэтазгодна з высокаліквіднай прадукцыі, здольнай ужо на старце забяспечыць стабільны таварапаток у абодвух напрамках. У выпадку Беларусі і Кеніі гэта, безумоўна, сельгаспрадукцыя, прычым як сыравінныя пазіцыі, так і тавары з больш высокай дабаўленай вартасцю. Таму пасля праходжання вучобы акрэдытаваныя на біржы кенійскія кампаніі плануюць удзельнічаць у таргах прадукцыяй АПК, выступаючы ў ролі прадаўцоў і пакупнікоў. У Беларусі іх цікавяць у першую чаргу сухія малочныя прадукты, замарожаныя мясныя паўфабрыкаты і крупы, а з Кеніі яны гатовы пастаўляць зярняты кавы і плодаагароднінную прадукцыю, у тым ліку авакада і манга", - расказалі ў прэс-службе таварнай біржы.
ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.
На сёння з улікам Кеніі на БУТБ акрэдытаваны больш за 7300 нерэзідэнтаў, уключаючы кампаніі з Паўночнай, Паўднёвай і Усходняй Афрыкі.-0-