Сцяг Чацвер, 26 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 мая 2021, 12:06

Першыя 140-тонныя БЕЛАЗы паступілі на рынак Украіны

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Партыя першых 140-тонных кар'ерных самазвалаў серыі БЕЛАЗ-7513 пастаўлена ў адрас украінскай кампаніі "Метінвест", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

"Тры машыны пачалі ўжо несці сваю працоўную вахту ў кар'ерах Цэнтральнага ГАКа. Адзін самазвал уведзены ў эксплуатацыю на Паўднёвым горна-абагачальным камбінаце і нават атрымаў сваё імя - "Атлант", - расказалі ў прэс-службе.

Адной з галоўных тэхнічных асаблівасцей машын з'яўляецца новая палегчаная платформа, якая на 4 т лягчэйшая за класічную. Дзякуючы гэтаму названыя самазвалы могуць перавозіць 140 т горнай масы. Таксама ў арсенале машын дызель магутнасцю 1500 к.с., электрамеханічная трансмісія пераменна-пастаяннага току. Машыны, якія паступілі ў эксплуатацыю, выраблены ў індывідуальнай камплектацыі, якая ўключае ў сябе новую кабіну з абагравальнымі люстэркамі, сядзенне павышанай камфортнасці, дадатковы абагравальнік кабіны, сістэму кругавога відэаагляду і аўтаматычную сістэму пажаратушэння.

У чэрвені "Метінвест" атрымае яшчэ адзін 140-тоннік. Усяго да канца года БЕЛАЗ плануе паставіць тры машыны ў такім жа выкананні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі