Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 чэрвеня 2020, 12:09

Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 40,8 працэнта плошчаў

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы ўкос траў у Беларусі праведзены на 541,4 тыс. га. Гэта складае 40,8 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Самыя высокія тэмпы работ у Брэсцкай і Мінскай абласцях, дзе першы ўкос праведзены на 62,7 працэнта і 53 працэнты плошчаў адпаведна.

Паводле даных на 10 чэрвеня, травы першага ўкосу ўбраны з 423,1 тыс. га, што складае 78,1 працэнта да скошанага.

Нарыхтавана 9,91 тыс. т сена (0,98 працэнта да плана), 2283,5 тыс. т сенажу (18,1 працэнта) і 354,8 тыс. т сіласу (1,85 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадае на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 7,63 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн тон), сена -1,01 млн т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі