Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 жніўня 2017, 09:35

Першы мільён тон збожжа намалочаны ў Беларусі

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі пераадолелі мільённы рубеж ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Так, па стане на 2 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 1 млн т збожжа, з якіх 399,6 тыс. т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 318,9 тыс. т - Гомельскай. У Мінскай і Магілёўскай абласцях намалочана 136,9 і 35,3 тыс. т збожжа адпаведна, у Гродзенскай - 120,8 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 3,16 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 300,9 тыс. га, што складае 13,3% ад агульнай плошчы. Лідар на сённяшні дзень - Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 33,2% плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 33,7 ц збожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі