Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2022, 20:01

Першы мільён тон збожжа намалочаны ў Беларусі

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочаны першы мільён тон збожжа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Па выніках учарашняга дня было намалочана больш за 900 тыс. т збожжа, сёння мы дасягнулі планкі 1 млн т. Да заканчэння рабочага дня гэта лічба будзе яшчэ вышэйшай. Дзённы намалот цяпер перавышае 100 тыс. т", - сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Мікалай Лешык.

Паводле даных на раніцу 28 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 11,5 працэнта запланаванай плошчы. Чакаецца, што па выніках дня гэта лічба складзе каля 13-13,5 працэнта. Сярэдняя ўраджайнасць - большая за 39 ц/га, што значна вышэй за паказчыкі на аналагічную дату 2021 года.

Каля трэці атрыманага на бягучы момант ураджаю - каля 300 тыс. т - складае збожжа азімага ячменю. Уборка гэтай сельгаскультуры ўжо набліжаецца да завяршэння. Паводле слоў спецыялістаў Мінсельгасхарча, азімы ячмень добра паказаў сябе і апраўдаў чаканні. Ураджайнасць гэтай сельгаскультуры - большая за 51 ц/га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі