ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 4 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 кастрычніка 2020, 12:57

Першы гіпермаркет арыгінальных запчастак МТЗ адкрыты ў Расіі

У час цырымоніі адкрыцця. Фота МТЗ
У час цырымоніі адкрыцця. Фота МТЗ

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Саратаўскай акруговай дарозе каля хутара Барталамееўскі (Расія) адкрыўся першы гіпермаркет арыгінальных запасных частак Мінскага трактарнага завода. Гэта сумесны праект ТАА "ГВК МТЗ-Татарстан" і ТАА "Маторкам", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

"Адкрыццё такога магазіна яшчэ раз пацвярджае надзейнасць беларускай тэхнікі, а таксама своечасовасць паставак запасных частак у гарантыйны тэрмін абслугоўвання. Прычым мы зрабілі не проста гіпермаркет, а дэманстрацыйную залу, дзе прадстаўлены розныя ўзоры нашай прадукцыі", - адзначыў на цырымоніі адкрыцця генеральны дырэктар ТАА "ГВК МТЗ-Татарстан" Канстанцін Анісімаў.

Паводле яго слоў, у гіпермаркеце прадстаўлены шырокі асартымент запчастак, які будзе пастаянна дапаўняцца новымі пазіцыямі.

Цяпер у Саратаўскай вобласці працуе каля 12 тыс. трактароў МТЗ.

У прэс-службе адзначылі, што ў 2019 годзе ў Саратаўскім аграрным універсітэце быў адкрыты вучэбны клас Мінскага трактарнага завода. "Ужо больш за год ВНУ актыўна ўзаемадзейнічае з холдынгам МТЗ, сумеснымі намаганнямі ўкараняюцца праекты, якія дадуць студэнтам магчымасць выходзіць са сцен універсітэта кваліфікаванымі кадрамі, гатовымі працаваць на сучаснай тэхніцы", - падкрэслілі на прадпрыемстве.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. У склад холдынга акрамя МТЗ уваходзяць дзевяць прадпрыемстваў, створана 26 зборачных вытворчасцей за мяжой. На вытворчасці працуюць больш за 17 тыс. чалавек, прадукцыя прадстаўлена на рынках больш як 60 дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі