Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 сакавіка 2021, 17:36

Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля выканання рэгламентных работ 31 сакавіка ў 14.42 першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку. Ідзе павышэнне магутнасці рэактарнай устаноўкі да намінальнай, паведамілі БЕЛТА ў Мінэнерга.

У адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, на першым энергаблоку будуць прадоўжаны рэгламентныя работы і выпрабаванні.

"Пачалася падрыхтоўка да правядзення комплекснага апрабавання абсталявання энергаблока на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі. Чакаецца, што гэтыя работы спецыялісты пачнуць у сярэдзіне красавіка", - адзначылі ў Мінэнерга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі