15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок Беларускай АЭС уключаны ў сетку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
"Пасля паспяховага завяршэння даследаванняў ксенонавых пераходных працэсаў у рэактарнай устаноўцы першы энергаблок БелАЭС 14 сакавіка ўключаны ў сетку. Рэактарная ўстаноўка выведзена на намінальны ўзровень магутнасці", - расказалі ў прэс-службе.
У адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, да 5 красавіка на першым энергаблоку плануецца правесці як выпрабаванні рэактарнай устаноўкі ў стацыянарным рэжыме, так і дынамічныя выпрабаванні на розных узроўнях магутнасці з разгрузкай энергаблока, у тым ліку да нулявога ўзроўню магутнасці.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 ВМт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.-0-