Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 лістапада 2020, 14:47

Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў энергасістэму краіны

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок Беларускай АЭС уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства энергетыкі.

"У 12.03 турбагенератар першага энергаблока Беларускай АЭС уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны", - паведамілі ў Мінэнерга.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам".

Графік пуску першага энергаблока Беларускай АЭС стартаваў 7 жніўня, калі ў корпус рэактара была загружана першая цеплавыдзяляльная зборка са свежым ядзерным палівам. Энергетычны пуск блока плануецца ў лістападзе бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі