Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 ліпеня 2021, 13:55

Першы энергаблок БелАЭС будзе ўключаны пасля дыягностыкі сістэм і вузлоў турбагенератара - Каранкевіч

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы энергаблок БелАЭС будзе ўключаны пасля дыягностыкі сістэм і вузлоў турбагенератара. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

12 ліпеня на першым энергаблоку БелАЭС спрацавала аўтаматычная абарона генератара. Турбагенератар быў адключаны ад сеткі. У адпаведнасці з планавым і праектным алгарытмам магутнасць рэактарнай устаноўкі была зніжана да мінімальна кантралюемага ўзроўню - да 1 працэнта. Электразабеспячэнне спажыўцоў у момант адключэння не парушалася.

"З улікам таго, што абсталяванне турбагенератара працавала пры тэмпературы каля плюс 300 градусаў, неабходны некаторы час для яго расхалоджвання, каб спецыялісты маглі пачаць высвятленне прычын спрацоўвання абароны генератара і іх устараненне", - растлумачыў Віктар Каранкевіч.

Будзе праведзена дэталёвая дыягностыка ўсіх тэхналагічных сістэм і вузлоў турбагенератара. "Гэтыя работы будуць выконвацца паэтапна. Пасля іх завяршэння блок будзе зноў уключаны ў работу", - дадаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі