Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 снежня 2017, 13:34

Першы дылерскі цэнтр Geely адкрыўся ў Мінску

15 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Першы афіцыйны дылерскі цэнтр Geely адкрыўся ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Джылі Цэнтр Мінск" размяшчаецца на вул. Ціміразева, 123. Тут стартуюць продажы красовера GeelyAtlas NL3, сабранага па поўным цыкле на заводзе "БЕЛДЖЫ".

"Месяц таму на нашым прадпрыемстве з удзелам кіраўніка дзяржавы быў дадзены старт серыйнага выпуску мадэлі. Асноўная задача для нас - гэта задаволенасць спажыўца. Самым асноўным крытэрыем выбару дылера была прафесійная каманда. Мадэль GeelyAtlas NL3 заваявала вялікую папулярнасць у КНР. Яе павінны прадаваць прафесіяналы", - сказаў на ўрачыстай цырымоніі генеральны дырэктар СЗАТ "БЕЛДЖЫ" Дзмітрый Батракоў.

Пакуль у "Джылі Цэнтр Мінск" выстаўлены GeelyAtlas NL3 у камплектацыі Comfort. Кошт аўтамабіля з аб'ёмам рухавіка 2.0 л і механічнай каробкай пераключэння перадач, рэкамендаваны вытворцам, складае Br19 850, з рухавіком на 2,4 л і "аўтаматам" - Br20 850.

Таксама ўвазе наведвальнікаў Geely Emgrand GT 1.8 AT Comfort коштам Br53 980.

Першы беларускі серыйны легкавы аўтамабіль GeelyAtlas NL3 сышоў з канвеера 17 лістапада.

На плошчах СП плануюцца да вытворчасці па поўным тэхналагічным цыкле таксама красовер NL4 і седан FE3. Усе аўтамабілі будуць аснашчаны як механічнай, так і аўтаматычнай каробкай перадач, адпавядаюць экалагічнаму класу Еўра-5. Мадэль NL3 мае таксама выкананне з поўным прыводам.

Эксплуатацыйныя выпрабаванні па мадэлі NL4 запланаваны на студзень 2018 года, па мадэлі FE3 - на май.

Прагнозны аб'ём вытворчасці ў 2017 годзе складзе каля 1,8 тыс. адзінак. З 2018-га прагназуецца рост вытворчасці і рэалізацыі. Плануецца, што аб'ём вытворчасці ў 2018-2019 гадах складзе 25 тыс. і 35 тыс. адзінак адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі