ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 сакавіка 2023, 16:51

Першая беларуска-расійская пляцоўка па зборцы камбайнаў пачала працаваць у Краснадарскім краі

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

29 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Краснадарскім краі запусцілі першую беларуска-расійскую вытворчую пляцоўку па зборцы камбайнаў і жняярак, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал ААТ "Гомсельмаш".

Размова ідзе аб вытворчым сімбіёзе камбайнавага завода "Кубань" ва Усць-Лабінску Краснадарскага края і беларускага холдынга машынабудавання "Гомсельмаш". У цырымоніі адкрыцця ТАА "Камбайнавы завод "Кубань" удзельнічалі генеральны дырэктар ААТ "Гомсельмаш" Аляксандр Новікаў, дырэктар ААТ "ГЗЛіН" Андрэй Кузняцоў, в.а. генеральнага дырэктара АТ "Брансксельмаш" Андрэй Шылін, а таксама віцэ-губернатар Краснадарскага края Андрэй Каробка і міністр прамысловай палітыкі Дзмітрый Хмялько.

Паводле даных Міністэрства сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Краснадарскага края, да канца 2023 года на новай пляцоўцы маюць намер сабраць каля 100 адзінак сельгастэхнікі. Расійскія калегі адзначаюць высокую канкурэнтаздольнасць тэхнікі "Гомсельмаша" ў параўнанні з імпартнымі аналагамі. Акрамя таго, дарожныя карты далейшага супрацоўніцтва на перспектыву бліжэйшых чатырох гадоў уключаюць таксама стварэнне ў расійскім рэгіёне яшчэ аднаго цэха, склада. Для рэгіёна таксама важна запусціць сэрвісны цэнтр з мабільнымі рамонтнымі брыгадамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі