Фота з архіва
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За дзевяць месяцаў бягучага года на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) акрэдытаваны шэсць новых пермскіх кампаній. Аб гэтым расказаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік у час сумеснага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Пермскага края Расійскай Федэрацыі, што праходзіць у Пермі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.
Усяго на БУТБ зарэгістравана 20 кампаній з Пермскага края Расіі, але гэта не мяжа, лічыць Аляксандр Кулік.
Кіраўнік Мінлясгаса прывёў аналітыку, падрыхтаваную спецыялістамі біржы: тавары з Пермскага края на беларускім рынку прадаюцца актыўна, але часта з дапамогай пасрэднікаў.
"Сёння акрэдытавацца на біржы проста. Прапаную вашым вытворцам разгледзець гэту магчымасць. Скажу, што ёсць ужо рэзультат: на адной з сесій беларускія піламатэрыялы былі прададзены кампаніі з Пермскага края. Гэта радуе", - канстатаваў Аляксандр Кулік.
У бягучым годзе Міністэрства лясной гаспадаркі вызначана адказным ад Рэспублікі Беларусь за супрацоўніцтва з Пермскім краем. Аляксандр Кулік - сустаршыня рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Пермскага края.-0-