Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2020, 12:42

Перавозкі грузаў па БЧ у Казахстан за студзень-жнівень выраслі ў 1,6 раза

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём перавозак па Беларускай чыгунцы за студзень - жнівень гэтага года ў зносінах з Казахстанам павялічыўся ў 1,6 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склаў 3,4 млн т. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Асноўную наменклатуру грузаў склалі каменны вугаль, нафта і нафтапрадукты, чорныя металы, збожжа, цукар і іншыя харчовыя тавары, будаўнічыя і лясныя грузы, а таксама папера і кокс.

"Беларуская чыгунка зацікаўлена ў далейшым узаемадзеянні з суб'ектамі гаспадарання Беларусі і развіцці экспартных паставак беларускай прадукцыі на знешнія рынкі збыту чыгуначным транспартам", - адзначылі ў прэс-цэнтры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі