Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 мая 2013, 16:28

Перавод непрыватызаванага жылля ў камерцыйнае будзе толькі праз год пасля ўказа - А.Церахаў

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перавод непрыватызаванага жылля ў камерцыйнае будзе ажыццёўлены толькі праз год пасля прыняцця адпаведнага ўказа. Аб гэтым паведаміў сёння першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на сумесным пасяджэнні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, адказваючы на пытанні парламентарыяў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З моманту прыняцця ўказа на працягу года плануецца прадугледзець магчымасць прыватызацыі гэтага жыллёвага фонду", - сказаў Аляксандр Церахаў.

Ён таксама адзначыў: "Хачу супакоіць усіх. Прадугледжаны шэраг момантаў, якія знівеліруюць праблемы пры гэтым пераходзе". Першы намеснік міністра ЖКГ дадаў: "Плата за карыстанне дзяржаўным жыллёвым фондам, у якім чалавек пражываў, пры пераходзе ў камерцыйны будзе зменшана. Адпаведныя паўнамоцтвы дадзены мясцовым органам улады. Як мяркуем, гэта будзе да 0,1".

Таксама прадугледжаны і такі варыянт, як перавод жылля не ў камерцыйны фонд, а ў сацыяльны без збірання платы за карыстанне.

Паводле слоў першага намесніка міністра, больш падрабязныя тлумачэнні па гэтых новаўвядзеннях міністэрства дасць пасля падпісання ўказа. "Пасля прыняцця будуць разгорнутыя прэс-рэлізы па гэтай тэматыцы", - сказаў прадстаўнік ведамства.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі