Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 мая 2022, 12:20

Пералік высокатэхналагічных тавараў вызначаны ў Беларусі

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны пералік высокатэхналагічных тавараў. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 17 мая 2022 года нумар 308 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пералік уключае больш за 160 найменняў. У прыватнасці, у яго ўвайшлі антыбіётыкі, беспілотныя лятальныя апараты, ліфты і пад'ёмнікі скіпавыя з электрычным кіраваннем, устройствы для зарадкі акумулятараў, абсталяванне і ўстройствы для фільтравання або ачысткі вады, машыны, якія выконваюць дзве або больш функцыі, такія як друк, капіраванне або факсімільная перадача і маюць магчымасць падключэння да вылічальнай машыны або да сеткі і інш.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі