Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 красавіка 2019, 16:02

Пералік ліцэнзуемых відаў дзейнасці будзе значна скарочаны - Турчын

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пералік ліцэнзуемых відаў дзейнасці ў Беларусі плануецца значна скараціць. Для гэтага ў бліжэйшы час будзе падрыхтаваны і ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы праект указа. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын па выніках нарады Прэзідэнта з эканамічным блокам урада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Аляксандр Турчын, бізнес-супольнасць працяглы час ужо чакае паправак у заканадаўства аб ліцэнзаванні. "Сёння кіраўніком дзяржавы былі падтрыманы падыходы, якія прапануюцца ўрадам, дадзены даручэнні дапрацаваць шэраг рэчаў, унесці на разгляд кіраўніка дзяржавы праект нарматыўнага прававога акта, - сказаў першы віцэ-прэм'ер. - Трэба ўстараніць тыя рэчы, якія на практыцы паказалі, што з'яўляюцца анахранізмамі. Гэта будзе датычыцца і пераліку ліцэнзуемых відаў дзейнасці, і ўмоў выдачы ліцэнзій".

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, у Беларусі працяглы час ужо вядзецца работа па лібералізацыі заканадаўства ў галіне ліцэнзавання. Так, у адпаведнасці з дэкрэтам нумар 7 колькасць ліцэнзій зменшылася на 15 тыс. Чакаецца, што прыкладна на такую ж колькасць яна скароціцца пасля прыняцця новага ўказа, і такім чынам ліцэнзій стане на 30 працэнтаў менш.

Адказваючы на пытанне, якія менавіта віды дзейнасці будуць вызвалены ад гэтай працэдуры, Аляксандр Турчын адзначыў, што іх спектр вельмі вялікі, і назваў толькі найбольш чаканыя бізнес-супольнасцю папраўкі. Гэта, паводле яго слоў, змяненні ліцэнзійных патрабаванняў да медыцынскіх работнікаў.

Што датычыцца тэрмінаў падрыхтоўкі дакумента, то ўрад мае намер зрабіць гэта на працягу аднаго месяца і ўнесці дакумент на разгляд Прэзідэнту.

У час нарады кіраўнік дзяржавы падтрымаў пазіцыю ўрада аб тым, што асобныя нормы заканадаўства аб ліцэнзаванні ўстарэлі і не адпавядаюць сучасным патрабаванням. У сувязі з гэтым абмяркоўваліся розныя механізмы ўнясення паправак - шляхам падрыхтоўкі новага праекта закона або праз указ. У выніку як найбольш рацыянальны быў вызначаны апошні варыянт: ён дасць магчымасць аператыўна, без лішніх чаканняў, страты часу адкарэкціраваць правілы ліцэнзавання, а пасля ўжо - у поўным аб'ёме дапрацаваць заканадаўчую базу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі