12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод - перадавое па сусветных мерках прадпрыемства. Такое меркаванне выказаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў у час наведвання аўтазавода, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАЗ.
МАЗ займае вялікую долю ў эканоміцы і на рынках Саюзнай дзяржавы. Дзяржсакратар ацаніў перспектывы развіцця прадпрыемства, маштаб вытворчасці і магчымасць павелічэння выпуску як грузавой тэхнікі, так і пасажырскай. "Прыемна здзіўлены тэхнічным узроўнем, якасцю выпускаемай прадукцыі, узроўнем арганізацыі кіравання вытворчасцю. Сапраўды перадавое па сусветных мерках прадпрыемства", - падкрэсліў Сяргей Глазьеў.
Ён дадаў, што гэта яркі і вельмі добры прыклад высокатэхналагічнай прадукцыі: выпускаецца і збіраецца ў Беларусі, але пры гэтым выкарыстоўваюцца расійскія канструкцыйныя матэрыялы, камплектуючыя і рухавікі. "Гэта вельмі каштоўная кааперацыя ў сферы высокай дабаўленай вартасці. Дзеля гэтага і павінна працаваць наша агульная эканамічная прастора", - адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.
Мінскі аўтазавод - флагман аўтамабілебудаўнічай галіны Беларусі. Кампанія спецыялізуецца на выпуску грузавой, пасажырскай, прычапной і спецыяльнай тэхнікі. Завод выпускае каля 500 мадэлей і мадыфікацый бартавых і поўнапрывадных аўтамабіляў, самазвалаў, шасі, цягачоў, лесавозаў, прычэпаў і паўпрычэпаў, кранаў, спецтэхнікі, а таксама каля 15 мадэлей аўтобусаў, тралейбусаў, электробусаў.-0-