Сцяг Пятніца, 16 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 сакавіка 2025, 18:20

Пераарыентацыя экспарту і ўстойлівасць бюджэту. Чаго ўдалося дасягнуць папярэдняму ўраду, расказаў Галоўчанка

Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка
10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раман Галоўчанка, які раней займаў пасаду прэм'ер-міністра і які назначаны старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у час прадстаўлення новага кіраўніка беларускага ўрада Аляксандра Турчына расказаў аб дасягненнях папярэдняга складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка нагадаў аб тым, што ўдалося зрабіць усім членам папярэдняга складу ўрада. "Па-першае, удалося аператыўна пераарыентаваць экспартныя патокі. Хутка вырашылі складаную задачу - перабудаваць лагістыку ў маштабах краіны. Мэтай Захаду было пазбавіць нас экспартных паступленняў для жыцця эканомікі, пазбавіць эканоміку даходаў. На гэта мы адказалі штогадовым ростам экспарту і ў мінулым годзе дасягнулі рэкорднай лічбы - практычна $50 млрд", - расказаў ён.

Другое - ва ўмовах знаходжання ўсёй банкаўскай сістэмы, пачынаючы з Нацыянальнага банка і заканчваючы камерцыйнымі банкамі, пад санкцыямі і закрыцця міжнародных рынкаў капіталу папярэдні склад урада не толькі забяспечыў устойлівасць бюджэту, але і істотна павялічыў аб'ём рэсурсаў, які накіроўваўся ў эканоміку. "Калі ў 2020-2022 гадах дэфіцыт бюджэту склаўся ніжэй за план, то ў 2023-2024-м бюджэт стаў прафіцытным", - адзначыў ён.

Нават у няпростых умовах функцыянавання бюджэтная ўстойлівасць была забяспечана. "Пры гэтым аб'ём падтрымкі экспарту павялічыўся ў чатыры разы. Аб'ём сродкаў на наш базавы ўказ нумар 146 "Аб фінансаванні закупкі сучаснай тэхнікі і абсталявання" павялічыўся ў два разы. Аб'ёмы дзяржінвестпраграмы і рэгіянальных інвестыцыйных праграм павялічыліся з Br2,7 млрд у 2020 годзе да Br6,3 млрд у 2024-м. Аб'ём сродкаў на падтрымку вёскі вырас у 1,7 раза. Ну і, напэўна, самае галоўнае, - за гэтыя гады сярэдняя заработная плата вырасла ў 1,8 раза, а сярэдняя пенсія ў 1,7 раза.
У няпростых эканамічных умовах гэта таксама вельмі складаная задача і вельмі, напэўна, нядрэнны вынік. Пры гэтым мы дасягнулі па апошніх лічбах максімальнага ўзроўню заработнай платы за ўсю нашу гісторыю. Запусцілі праграму фінансавай падтрымкі развіцця рэгіёнаў "Адзін раён - адзін праект" і сфарміравалі пакет гэтых праектаў на Br9 млрд, з іх практычна Br3 млрд прафінансаваны ўжо", - прывёў прыклады Раман Галоўчанка.

Усе члены ўрада актыўна прымалі ўдзел у выпрацоўцы гэтых рашэнняў і іх рэалізацыі. "Знешні контур вельмі важны для адкрытай эканомікі краіны, таму тут таксама зроблена нямала. Удалося развязаць многія складаныя пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння з Расійскай Федэрацыяй - тут і саюзныя праграмы, і пытанні паставак энергарэсурсаў, парты, транзіт, даўгавая падтрыка, ільготныя крэдыты", - падкрэсліў ён і выказаў словы ўдзячнасці ўсёй перагаворнай групе з расійскімі калегамі за гэту няпростую, але рэзультатыўную работу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі