Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лістапада 2022, 15:46

"Пазіцыі высокія". Эксперт расказаў, якія культуры далі самы высокі ўраджай

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка ў праекце "Краіна гаворыць" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў, якія культуры далі самы высокі ўраджай.

"Пазіцыі ў нас высокія. Па асобных культурах мы атрымалі рэкордны ўраджай. У нас высокая ўраджайнасць у бягучым годзе ў цэлым па збожжавых - 38 ц/га мы атрымалі. Можа, для асобных перадавых арганізацый гэта ўраджайнасць не самая высокая, таму што атрымліваем і 60 ц/га, і 70 ц/га, на асобных участках па пшаніцы ў нас ёсць і 120 ц/га. Але ўлічваючы, што ў рамках усёй рэспублікі ў сярэднім атрымана ўраджайнасць 38 ц/га - гэта даволі высокі ўзровень, якога мы дабіліся", - сказаў Вадзім Шагойка.

Намеснік міністра адзначыў, што высокі ўзровень ураджайнасці дасягнуты і па рапсе. "Мы практычна 25 ц/га атрымліваем. Не адстаюць цукровыя буракі па цукрыстасці ў гэтым годзе. Яна можа недзе на асобных участках быць ніжэйшая ў сувязі з больш раннімі ўмовамі нарыхтоўкі, але аднаўляецца. Таму рэзультаты па ўсіх пазіцыях атрымаліся дастойныя", - рэзюмаваў Вадзім Шагойка.

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі