Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 красавіка 2025, 19:56

"Патэнцыял для росту ўзаемнага экспарту". Беларусь развівае супрацоўніцтва з Варонежскай вобласцю

Фота Мінэнерга
Фота Мінэнерга
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінэнерга падвялі вынікі візіту дэлегацыі Варонежскай вобласці Расіі ў Беларусь. У мерапрыемстве ўдзельнічалі намеснік міністра энергетыкі Беларусі Сяргей Адаменка і намеснік міністра прамысловасці і транспарту Варонежскай вобласці Максім Захараў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ведамства.

На сустрэчы адзначалася, такое супрацоўніцтва мае высокі патэнцыял для росту ўзаемнага экспарту тавараў і паслуг. "За студзень-люты 2025 года аб'ём экспарту тавараў і паслуг арганізацый Мінэнерга ў Варонежскую вобласць вырас на 10 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года. Аснову экспарту арганізацый галіны складаюць бытавыя газавыя лічыльнікі і прадукцыя ААТ "Навагрудскі завод газавай апаратуры", а таксама прадукцыя на аснове торфу арганізацый аб'яднання "Белпалівагаз", - расказалі ў міністэрстве.

У ходзе нарады бакі таксама абмеркавалі алгарытм магчымай рэалізацыі сумеснага пілотнага праекта "пад ключ" па запуску пасажырскага электратранспарту і будаўніцтва зарадных станцый у населеных пунктах Варонежскай вобласці. Пры гэтым адзначаны станоўчы беларускі вопыт па пераводзе гарадскога грамадскага транспарту на электрацягу ў Жодзіне і Шклове.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі