Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2021, 09:03

Паступленні ў бюджэт ад дзейнасці Мінскай мытні ў І паўгоддзі склалі больш за Br2,6 млрд

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінская рэгіянальная мытня ў першым паўгоддзі забяспечыла паступленне ў рэспубліканскі бюджэт больш як Br2,6 млрд ($1027,67 млн). Яе доля ў агульнай суме даходаў мытных органаў Беларусі за гэты перыяд склала звыш 54 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў ДМК.

Вынікі работы за першае паўгоддзе падвялі ў Мінскай рэгіянальнай мытні. Нарада прайшла пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандра Валіева.

Начальнік Мінскай рэгіянальнай мытні Сяргей Іваноў адзначыў, што за студзень - чэрвень доля партый тавараў, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС, час выпуску якіх не перавышае 1 гадзіну, склала 54 працэнты пры даведзеным паказчыку 36 працэнтаў. Доля партый тавараў, якія вывозяцца з мытнай тэрыторыі ЕАЭС, час выпуску якіх не перавышае 5 мінут, - 72 працэнты (у I паўгоддзі 2020 года - 71 працэнт). Ён таксама звярнуў увагу на ажыццяўленне мытных аперацый у дачыненні да экспартных і імпартных партый тавараў: колькасць экспартных дэкларацый на тавары склала 64 948, імпартных - 151 366.

Праваахоўным блокам за шэсць месяцаў бягучага года ўзбуджана 21 крымінальная справа і падрыхтавана больш за 2 тыс. спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Выключана з незаконнага абароту больш за 13 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, прэкурсораў, што супастаўна з аб'ёмам за ўвесь мінулы год.

Па выніках сходу першы намеснік старшыні ДМК абазначыў напрамкі работы на другое паўгоддзе 2021 года, а таксама ўручыў узнагароды супрацоўнікам, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі