Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 красавіка 2025, 12:03

Пастаўкі тэхнікі і прадуктаў харчавання. Генконсул Беларусі правёў сустрэчы ў Архангельскай вобласці

Фота з архіва
Фота з архіва
11 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Генеральны консул Беларусі ў Санкт-Пецярбургу Мікалай Рагожнік 9-10 красавіка наведаў Архангельскую вобласць. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі і Расіі.

На сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Аляксандрам Цыбульскім Мікалай Рагожнік абмеркаваў пытанні пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама падрыхтоўку візіту кіраўніка рэгіёна ў Беларусь.

"З міністрам аграпрамысловага комплексу і гандлю Архангельскай вобласці Ірынай Бажанавай разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння наконт экспарту беларускіх прадуктаў харчавання, супрацоўніцтва ў сферы бульбянога насенняводства, паставак аўтакрам для патрэб спажыўкааперацыі рэгіёна. З в.а. міністра транспарту вобласці Юрыем Паповым выпрацаваны дадатковыя рашэнні па сэрвісным абслугоўванні беларускай пасажырскай тэхнікі, пастаўках мота- і велатэхнікі беларускай вытворчасці. З міністрам эканамічнага развіцця і прамысловасці Яўгеніяй Шалюк разгледзелі вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2024 год, а таксама магчымыя напрамкі па рэалізацыі інвестпраектаў у Архангельскай вобласці", - расказалі ў прэс-службе.

Мікалай Рагожнік таксама прыняў удзел у пятым пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве паміж Архангельскай вобласцю і Рэспублікай Беларусь. Яно прайшло ў Архангельску пад кіраўніцтвам старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" Аляксандра Пшоннага і намесніка старшыні ўрада Архангельскай вобласці Ігара Мураева. "Цікавасць у расійскіх калег выклікала беларуская пажарная тэхніка, дамовіліся прадаўжаць супрацоўніцтва па пастаўках ліфтавага абсталявання. Расійскія партнёры зацікаўлены ў прыцягненні беларускіх будаўнікоў да ажыццяўлення капітальных рамонтаў жылфонду", - адзначылі ў прэс-службе.

Таксама беларускі дыпламат вывучыў асартымент беларускіх тавараў у гандлёвых сетках Архангельска.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя наведала ТАА "Аўтаматыка-Вектар" і цэлюлозна-папяровыя кампаніі рэгіёна.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі