Фота пасольства Беларусі ў Расіі
28 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік правёў перагаворы з міністрам урада Масквы, кіраўніком дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязей горада Масквы Сяргеем Чароміным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
"Прадметна абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні шматпланавага супрацоўніцтва з Масквой, у тым ліку патэнцыяльныя пастаўкі беларускай тэхнікі для гарадской камунальнай гаспадаркі, перспектыўныя кааперацыйныя праекты, развіццё ўзаемадзеяння ў адукацыйнай сферы", - адзначылі ў прэс-службе.
Асаблівая ўвага на сустрэчы была ўдзелена арганізацыйным аспектам маючых адбыцца Дзён Масквы ў Мінску.-0-