Сцяг Чацвер, 23 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 красавіка 2024, 11:39

Пастаўкі тэхнікі, будаўніцтва, АПК і турызм. Пархомчык аб перспектывах супрацоўніцтва з Архангельскай вобласцю

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Аляксандрам Цыбульскім абазначыў перспектывы супрацоўніцтва з гэтым расійскім рэгіёнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, Беларусь гатова прадаставіць шырокі спектр тэхнікі для Архангельскай вобласці. У прыватнасці, пасажырскую. "Вы ўжо паспрабавалі нашы аўтобусы. Водзывы станоўчыя. Мы гатовы гэту праграму прадаўжаць і пастаўляць новую пасажырскую тэхніку. Спектр гэтай тэхнікі ў нас пашыраецца. Яна працуе на розных відах паліва. Мы вельмі добра абкаталі нашы аўтобусы ў Санкт-Пецярбургу, якія працуюць на звадкаваным газе. Ёсць добры эканамічны эфект ад выкарыстання такой тэхнікі", - расказаў Пётр Пархомчык.

Ён звярнуў увагу, што апошнім часам у свеце ўзяты трэнд у галіне электратранспарту. Беларусь таксама не адстае ад сусветных вытворцаў. "Мы ў першую чаргу ўсё гэта выпрабоўваем і правяраем у нас. Адным з такіх цэнтраў выпрабаванняў з'яўляецца Мінск. Вы маглі заўважыць, што вялікая колькасць беларускага электратранспарту выкарыстоўваецца менавіта тут, у сталіцы. У нас зацверджана вельмі сур'ёзная праграма ў галіне электратранспарту, і не толькі пасажырскага. Мы разам з "Расатамам" працуем у гэтым напрамку", - паведаміў намеснік прэм'ер-міністра.

У рэспубліцы вырабляецца шмат машын спецыяльнага прызначэння, у тым ліку камунальная тэхніка. "Мы гатовы пастаўляць свае шасі, перадаць дакументацыю на надбудову, якую можна вырабляць у нейкім горадзе Архангельскай вобласці і ствараць дадатковыя рабочыя месцы", - адзначыў ён.

Акрамя таго, Пётр Пархомчык закрануў тэму вытворчасці ліфтаў. "Мы - буйнейшы вытворца на постсавецкай прасторы, вырабляем у межах 14 тыс. ліфтаў. Таксама мы абсалютныя лідары ў Расіі па замене ліфтаў. Гатовы выканаць гэту місію і ў вас", - падкрэсліў ён.

Таксама Беларусь гатова прапанаваць свае пераносныя дызельныя генератарныя ўстаноўкі, якія вырабляюцца на Мінскім маторным заводзе. Яны могуць забяспечыць электраэнергіяй невялікія раённыя цэнтры ў выпадку прыродных катаклізмаў. Акрамя таго, вырабляюцца і помпавыя станцыі для адпампоўвання вады ў выпадку затапленняў.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі пастаўкі сельскагаспадарчай і кар'ернай тэхнікі.

Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на праблему лясных пажараў, адзначыўшы, што ў Беларусі ўдалося стварыць унікальную сістэму, якая дае магчымасць рэагаваць на пажары ў момант іх узнікнення. Беларусь гатова прапанаваць Архангельскай вобласці шырокі спектр пажарных машын, таксама лесапасадачны матэрыял.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі магчымасць прадастаўлення будаўнічых паслуг з магчымасцю ўзвядзення аб'ектаў, у тым ліку сацыяльнай інфраструктуры, пад ключ. Закранулі пытанні супрацоўніцтва ў сферы АПК, паставак харчовай прадукцыі, у сферы адукацыі, навукі, спорту і турызму. "Турыстычныя магчымасці беларусаў і жыхароў Архангельскай вобласці істотна павысяцца дзякуючы адкрыццю прамога авіярэйса", - рэзюмаваў Пётр Пархомчык.-0-

Фота Сяргея Шэлега
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі