Сцяг Панядзелак, 28 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2025, 12:53

Пастаўкі тавараў, маркетынгавая дапамога: аб чым дамовіліся кааператары Брэсцкай вобласці і Татарстана?

Фота rus.coop
Фота rus.coop
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі абласны спажывецкі саюз і Саюз арганізацый спажывецкай кааперацыі Татарстана падпісалі пагадненне аб намерах па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі двухбаковых праектаў. Перспектывы дасягнутых дамоўленасцей карэспандэнту БЕЛТА акрэслілі ў Белкаапсаюзе.

Кааператары з Татарстана ў першы дзень знаходжання ў нашай краіне вывучылі паспяховы вопыт работы брэсцкай спажыўкааперацыі, наведаўшы каўбасны цэх і гандлёвыя аб'екты Івацэвіцкага райпо. Расійская дэлегацыя таксама ўдзельнічала ў перагаворах у Белкаапсаюзе і пабывала на аб'ектах гандлю, грамадскага харчавання і нарыхтоўчай галіны ў Мінску.

Адным з вынікаў візіту стала падпісанне пагаднення, якое прадугледжвае ўзаемнае садзейнічанне і кансультаванне па пытаннях гандлю і інвестыцый, правядзенне рабочых перагавораў, сустрэч і кансультацый. Прадстаўнікі рэгіянальнай спажыўкааперацыі дзвюх краін вызначылі прыярытэтныя напрамкі для эфектыўнага і плённага супрацоўніцтва, у іх ліку - садзейнічанне ўзаемным пастаўкам тавараў харчовай і нехарчовай груп на ўзаемавыгаднай аснове, аказанне кансультацыйнай і маркетынгавай дапамогі, выкананне праектаў у сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмен інфармацыяй па пытаннях удасканалення арганізацыйнай структуры кіравання.

"Бакі дамовіліся, што ўмовы пастаўкі і аплаты, цана і іншыя істотныя ўмовы будуць вызначацца знешнегандлёвымі кантрактамі, заключанымі на ўзаемавыгадных умовах", - пракаменціравалі заключаныя дамоўленасці ў Белкаапсаюзе.

Пагадненне заключана на тры гады і будзе прадаўжацца аўтаматычна, калі ніводны з бакоў за месяц да заканчэння тэрміну дзеяння пагаднення пісьмова не паведаміць аб жаданні яго спыніць.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі