Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 сакавіка 2020, 10:26

Пастаўкі нафты, гандаль, еўразійская інтэграцыя - Румас абазначыў тэмы перагавораў з Мішусціным

11 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пастаўкі расійскіх энэрганосьбітаў, у тым ліку нафты, двухбаковы гандаль і развіццё еўразійскай інтэграцыі - такія тэмы абазначыў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы ў Маскве з прэм'ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адно з пытанняў, якія нам трэба будзе абмеркаваць, - гэта пастаўкі энерганосьбітаў, - сказаў Сяргей Румас. - Рыначная сітуацыя з цэнамі на нафту збліжае нашы пазіцыі і змяншае тыя лічбавыя разыходжанні, якія ў нас ёсць. Сёння таксама гэта пытанне абмяркуем".

Беларускі прэм'ер адзначыў, што ў Беларусі і Расіі насычаны двухбаковы парадак дня, ёсць і шэраг пытанняў, якія неабходна абмеркаваць у рамках еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў. "Думаю, што ў многім рух у "пяцёрцы" будзе залежаць ад таго, наколькі мы зблізім свае пазіцыі - перад намі пастаўлена задача прэзідэнтамі падрыхтаваць дакументы па стратэгіі інтэграцыі, - падкрэсліў Сяргей Румас. - І нашы віцэ-прэм'еры правялі вялікую работу: засталося некалькі спрэчных пытанняў, якія, спадзяюся, мы сёння абмяркуем і рушым наперад. Для таго каб 10 красавіка, калі сустрэнемся ў Мінску на Міжурадавым савеце, ужо змаглі ўзгадніць гэты дакумент і ўнесці кіраўнікам дзяржаў на Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет".

На думку Сяргея Румаса, прэм'ер-міністры абедзвюх краін узялі нядрэнны тэмп у частцы двухбаковых кантактаў. Іх папярэдняя сустрэча адбылася 31 студзеня ў Казахстане, а за апошнія два тыдні двойчы размаўлялі па тэлефоне. "Добра, што знайшлі час аператыўна сустрэцца і прадоўжыць тую размову, якую мы пачалі ў Казахстане", - дадаў прэм'ер-міністр Беларусі.

З беларускага боку ў перагаворах прымаюць таксама ўдзел пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, міністр фінансаў Максім Ермаловіч, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў і іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі