Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пастаўкі беларускай малочкі абмяркуюць 2 ліпеня міністры аграрных ведамстваў Беларусі і Расіі

Эканоміка 27.06.2018 | 17:53
Фота з архіва
Фота з архіва

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні паставак беларускай малочнай прадукцыі абмяркуюць 2 ліпеня міністры аграрных ведамстваў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на матэрыялы Рассельгаснагляду.

Сустрэча кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі - дырэктарам дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іванам Смільгінем адбылася сёння ў Маскве. Ключавой тэмай дыялогу стала абмеркаванне ходу выканання пунктаў дарожнай карты па ўрэгуляванні пытанняў паставак беларускай малочнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі. Вынікі праведзенай двухбаковай работы будуць падведзены пры сустрэчы міністраў сельскай гаспадаркі Расіі і Беларусі ў панядзелак, 2 ліпеня", - гаворыцца ў паведамленні расійскага ведамства.

Як паведамлялася, Рассельгаснагляд аб'явіў, што з 6 чэрвеня ўвёў часовыя абмежаванні на пастаўку некаторых відаў беларускай малочнай прадукцыі ў тары большай за 2,5 л. Потым расійскае ведамства адмяніла забарону на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў тары большай за 2,5 л і зацвердзіла пералік пастаўшчыкоў. У спіс прадпрыемстваў, уключаных у дарожную карту і маючых права паставак у Расію, трапілі ААТ "Баранавіцкі малочны камбінат", СААТ "Ляхавіцкі малаказавод", Ваўкавыскае ААТ "Беллакт", КВУП "Мазырскія малочныя прадукты", ААТ "Тураўскі малочны камбінат" і ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).