Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 чэрвеня 2013, 18:21

Пастаянна дзеючая выстаўка-продаж беларускай тэхнікі арганізавана ў Мазамбіку

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянна дзеючая выстаўка-продаж беларускай тэхнікі арганізавана на плошчах сумеснага беларуска-мазамбікскага прадпрыемства BelAfrica Ltd, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ААТ "Прамагралізінг".

На выстаўцы прадстаўлена тэхніка такіх айчынных брэндаў, як "МАЗ", "Амкадор", "Беларус", а таксама прадукцыя ААТ "Белшына". У "Прамагралізінгу" канстатавалі зацікаўленасць з боку замежных кампаній да лізінгу беларускай тэхнікі, цяпер паступаюць ужо адпаведныя заяўкі.

Сумеснае прадпрыемства BelAfrica Ltd створана ААТ "Прамагралізінг" і мазамбікскім партнёрам, кампаніяй Afri-Rent Ltd, у кастрычніку 2012 года. Акрамя прадстаўленай на выстаўцы тэхнікі ў Мазамбік на ўмовах міжнароднага лізінгу было пастаўлена 35 адзінак тэхнікі вытворчасці ААТ "МАЗ", якая паспяхова ўведзена ў эксплуатацыю.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі