Ерлан Байжанаў
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ерлан Байжанаў уражаны ўзроўнем тэхналагічнага развіцця і прамысловага патэнцыялу Беларусі. Аб гэтым дыпламат заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Для мяне вялікі гонар сустрэцца з вамі, - звярнуўся пасол да кіраўніка беларускай дзяржавы. - Расцэньваю гэта як асаблівы знак вашай асабістай увагі да двухбаковага парадку дня, адносін з Казахстанам".
Гаворачы пра свае ўражанні ад паездак па Беларусі, якіх было ўжо нямала з моманту ўступлення Ерлана Байджанава на пасаду кіраўніка дыпламатычнай місіі ў жніўні 2023 года, пасол падкрэсліў: "У мяне вельмі сур'ёзныя ўражанні, перш за ўсё ад тэхналагічнага развіцця, прамысловага патэнцыялу Беларусі і, вядома, ад людзей. Усе, пачынаючы ад галоўных інжынераў і заканчваючы простымі рабочымі, - яны ўсе хочуць развівацца далей, у тым ліку ў напрамку Казахстана".-0-