Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 снежня 2020, 16:01

Пасол Беларусі расказаў кіраўніцтву японскіх кампаній аб перавагах "Вялікага каменя"

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін у час наведвання прэфектуры Сага сустрэўся з кіраўніком гандлёва-прамысловай палаты горада Касіма, старшынёй вядучай рэгіянальнай прамысловай кампаніі Mori Iron Works Коічы Моры. Аб гэтым пасол расказаў карэспандэнту БЕЛТА.

На сустрэчы былі прадстаўлены інвестыцыйныя і камерцыйныя прапановы беларускіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у сумесных праектах па выпуску аўтакампанентаў і запасных частак да тэхнікі.

У прыватнасці, японскі бізнесмен азнаёміўся з прапановамі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і СЭЗ "Магілёў". Беларускі дыпламат прадставіў перавагі размяшчэння бізнесу на тэрыторыі Беларусі як члена Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пасол азнаёміўся таксама з дзейнасцю кампаніі Kyushu Torishima - буйнога вытворцы помпавага абсталявання. На сустрэчы было адзначана, што ў Беларусі спрыяльныя ўмовы для запуску праектаў з удзелам замежнага бізнесу, і прапанавана разгледзець магчымасць адпаведных перагавораў з аналагічнымі беларускімі прадпрыемствамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі