Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лютага 2023, 09:00

Пасол: Беларусь і Зімбабвэ пераходзяць на новы ўзровень узаемадзеяння - да поўнамаштабнага партнёрства

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Зімбабвэ пераходзяць на новы ўзровень узаемадзеяння, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ПАР і ў Зімбабвэ па сумяшчальніцтве Аляксандр Сідарук, каменціруючы вынікі візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ, паведамляе БЕЛТА.

"Мы комплексна падыходзім да супрацоўніцтва з Паўднёваафрыканскім рэгіёнам у цэлым. Зразумела, што Зімбабвэ - краіна, якая не мае выхаду да мора, пастаўкі туды патрабуюць выкарыстання буйных марскіх партоў. Па-першае, у Мазамбіку. Па-другое, на ўсходнім узбярэжжы Паўднёвай Афрыкі. Але некаторыя тавары могуць пастаўляцца і па Атлантыцы, праз намібійскі порт Уолфіш-Бей або праз Кейптаўн, адзін з буйнейшых партоў наогул у Афрыцы, у тым ліку і ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы", - сказаў Аляксандр Сідарук.

"Я назваў бы асноўным вынікам візіту пераход на новы ўзровень узаемадзеяння паміж Беларуссю і Зімбабвэ, - дадаў пасол. - Ад кропкавага супрацоўніцтва па некалькіх напрамках, няхай нават вельмі важных, мы пераходзім цяпер пасля ўсіх дасягнутых дамоўленасцей да поўнамаштабнага ўсебаковага партнёрства, не пабаюся гэтага слова. Праведзеныя перагаворы і дзелавыя мерапрыемствы паказалі ўзаемную зацікаўленасць і далі магчымасць нам усім вызначыць далейшыя практычныя крокі па шэрагу напрамкаў, якія цяпер трэба пачынаць прапрацоўваць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі