ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 30 сакавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 снежня 2019, 11:48

Пасяджэнне СМЗС СНД плануецца правесці 3 красавіка ў Алматы

Фота з архіва
Фота з архіва

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД плануецца правесці 3 красавіка 2020 года ў Алматы, паведаміў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы абмяркоўваем толькі папярэдні план маючага адбыцца пасяджэння. Як мяркуецца, яно пройдзе ў Алматы 3 красавіка 2020 года. Гэта прапанова казахстанскага боку, яна была падтрымана ўсімі. Важныя дакументы, якія будуць там абмяркоўвацца, у асноўным датычацца сферы гуманітарнага і палітычнага ўзаемадзеяння", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, у час пасяджэння СМЗС будуць падведзены вынікі кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у 2019 годзе, а таксама намечаны план іх правядзення ў 2020 годзе. "Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў праводзяцца рэгулярна, прыкладна раз у два месяцы. У парадку дня - актуальныя пытанні міжнароднай дзейнасці Садружнасці, - адзначыў Сяргей Лебедзеў. - І мне здаецца, што гэта будзе адно з асноўных пытанняў на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі