Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 сакавіка 2021, 18:37

Пасяджэнне Савета ЕЭК перанесена на 5 красавіка

31 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі з удзелам віцэ-прэм'ераў краін Еўразійскага эканамічнага саюза перанесена на 5 красавіка. Інфармацыю аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook размясціла памочнік старшыні Калегіі ЕЭК Ія Малкіна, паведамляе БЕЛТА.

"Савет ЕЭК, які планавалася правесці 1 красавіка, перанесены на 5 красавіка. Не ўсе члены Савета змогуць прысутнічаць", - напісала Ія Малкіна.

Яна нагадала, што любы дакумент Савета ЕЭК, згодна з Дагаворам аб ЕАЭС, прымаецца кансэнсусам. "Нават без аднаго прадстаўніка дзяржавы саюза пасяджэнне не будзе правамоцным, - падкрэсліла памочнік старшыні Калегіі ЕЭК. - Пры гэтым адзін голас члена Савета камісіі з'яўляецца адным голасам. Гэта, на мой погляд, істотнае адрозненне ЕАЭС ад Еўрапейскага саюза".

Як раней паведамлялася, Савет ЕЭК павінен быў разгледзець план мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. У парадак дня ўнесены 29 пытанняў у галіне тэхнічнага рэгулявання, мытнага і тарыфнага рэгулявання і інш. Планавалася таксама абмеркаваць і зацвердзіць парадак дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, што пройдзе 29-30 красавіка ў Казані (Расія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі